Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі былога галоўнага рэдактара газэты «Борисовские новости»


Анатоль Букас, архіўнае фота
Анатоль Букас, архіўнае фота

У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газэты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку.

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, удзень 8 жніўня на стаянцы іх з машыны выцягнулі сілавікі. Пасьля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус.

Падчас затрыманьня ад сілавікоў гучалі абвінавачаньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мяркуецца, што заўтра над Анатолем Букасам пройдзе суд. Жонку спадара Анатоля вызвалілі.

Такім чынам, на гэты момант за кратамі — 30 прадстаўнікоў мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG