Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі бацьку журналісткі Аліны Болбас, якая зьехала зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра затрыманьне паведаміў праўладны тэлеграм-канал «Зводкі Цэнтру».

Аўтары каналу пішуць, што менчука затрымалі за ўдзел у маршах. На «пакаянным» відэа ён расказвае, што разам з дачкой у жніўні 2020 году нібыта хадзіў на пратэсты і вёў пра гэта дзёньнік. Затрыманы кажа, што ў дзёньніку выказваўся на адрас міліцыі.

Аўтары каналу выкарысталі фота зь дзёньніка: у ім апісваецца, якія лёзунгі выкрыквалі пратэстоўцы. Напрыклад, «Света наш герой, Саня ты отстой» і «Убирайся вон, ты и твой ОМОН».

Допіс у канале, як звычайна, суправаджаецца вульгарнымі характарыстыкамі ўсёй сям’і. Відэа з «прызнаньнямі віны», якія запісваюць сілавікі ў Беларусі, у прававой дзяржаве ня лічацца юрыдычным доказам нейкіх супрацьпраўных дзеяньняў і, наадварот, могуць пацягнуць за сабой крымінальную адказнасьць для тых, хто такое відэа арганізоўваў і запісваў. Людзей перад імі нярэдка б'юць ці маральна запалохваюць.

Аліна Болбас — беларуская журналістка, былая актывістка «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў». Цяпер мянчанка вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG