Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская апазыцыйная партыя прапанавала ўвесьці візы для беларусаў


Адзін зь лідэраў партыі «Лела для Грузіі» Бадры Джапарыдзэ
Адзін зь лідэраў партыі «Лела для Грузіі» Бадры Джапарыдзэ

Грузінская апазыцыйная парлямэнцкая партыя «Лела для Грузіі» на гэтым тыдні заклікала ўвесьці візавы рэжым для грамадзян Расеі і Беларусі.

«Лела» прапануе ўвесьці 30-дзённыя візы, якія б выдаваліся проста на мяжы і/ці онлайн.

Для тых жа, хто хоча застацца ў Грузіі больш за 30 дзён, візы павінны былі б выдавацца «ў адпаведнасьці з працэдурамі, складзенымі паводле перадавой практыкі ЭЗ», — сказана ў заяве партыі.

Цяпер грамадзянам Расеі і Беларусі не патрэбныя візы для наведваньня Грузіі.

«Лела для Грузіі» мае толькі 4 месцы з 150 у цяперашнім грузінскім парлямэнце, але прапанову падтрымалі некаторыя іншыя апазыцыйныя сілы. Старшыня кіруючай партыі «Грузінская мара» Іраклій Кабахідзэ скрытыкаваў прапанову пра ўвядзеньне візаў.

Як паведамляе інфармацыйны партал «Навіны — Грузія», прадстаўнікі партыі лічаць, што плынь прыежджых з Расеі «драматычна вырасла» і гэты працэс не кантралюецца ўрадам, што можа ў будучыні выклікаць праблемы. Таму партыя патрабуе «ўзмацненьня жорсткасьці візавага рэжыму з Расейскай Фэдэрацыяй».

«Адпаведныя структуры не кантралююць і ня могуць кантраляваць грамадзян, якія ўехалі на нашу тэрыторыю з краіны-акупанта, краіна не абароненая перад тымі выклікамі і існуючымі небясьпекамі, якія крытычна павялічыліся на фоне ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і баявых дзеяньняў, якія працягваюцца», — гаворыцца ў заяве партыі.

У партыі нагадалі, што Кангрэс ЗША назваў Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Што да Беларусі, то ў «Лела» падкрэсьліваюць, што яна таксама мае дачыненьне да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG