Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінчука, які назваўся «пазаштатным супрацоўнікам КДБ», арыштавалі на 10 дзён за «распаўсюд экстрэмізму»


Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Пінчука Аляксандра супрацоўнікі мясцовага РАУС затрымалі за ягоны камэнтар пад пастом аднаго з тэлеграм-каналаў.

У судзе Аляксандар тлумачыў, што выконваў «заданьні куратара з КДБ», паколькі зьяўляецца «пазаштатным супрацоўнікам» ведамства, аднак гэта не ўратавала яго ад прысуду.

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да пінчука Аляксандра раніцай 7 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы. Згодна з пратаколам, 16 лютага мужчына пакінуў камэнтар пад пастом аднаго з так званых «экстрэмісцкіх» каналаў. За гэта супрацоўнікі РАУС склалі на яго пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Да суду яго пакінулі за кратамі. На наступны дзень справу Аляксандра разглядзелі ў судзе Пінскага раёну і гораду Пінску. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну, але адзначыў, што «зьяўляецца пазаштатным супрацоўнікам КДБ, таму ўся ягоная актыўнасьць у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах абумоўлена заданьнямі куратара з КДБ». Але судзьдзю Андрэя Бычылу гэта не пераканала, таму ён арыштаваў мужчыну на 10 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG