Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, найбольш высокія паказчыкі захворваньняў — у Гомельскай вобласьці — 14,4 выпадка на 100 тысяч насельніцтва (195 выпадкаў ВІЧ), Менску — 14 выпадкаў на 100 тысяч (279) і Менскай вобласьці — 11,5 выпадка (169).
Самы нізкі паказчык зафіксаваны ў Горадзенскай вобласьці — 3,5 выпадка на 100 тысяч насельніцтва (35 выпадкаў ВІЧ).
За студзень — чэрвень 2022 году выпадкі інфікаваньня вірусам імунадэфіцыту чалавека полавым шляхам склалі 79,1%, доля парэнтэральных шляхоў перадачы ВІЧ (пры ўнутрывенным увядзеньні наркотыкаў) — 18,6%. У астатніх выпадках спосабы перадачы не паведамляюцца.
Асноўная доля грамадзян, у каго ўпершыню выявілі вірус, — людзі старэйшыя за 30 гадоў (90% зарэгістраваных у студзені-чэрвені 2022 году выпадкаў ВІЧ).
У агульнай структуры зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі 60,8% прыпадае на мужчын, 39,2% — на жанчын.