Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя перадалі справу рэдактара «Ежедневника» Сацука для накіраваньня ў суд


Галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук. Архіўнае фота
Галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук. Архіўнае фота

У траўні Сяргею Сацуку выставілі абвінавачаньні паводле новых артыкулаў.

Следчы камітэт Беларусі перадаў крымінальную справу рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру. Пра гэта паведамляе БАЖ. Адтуль справа будзе накіраваная ў суд.

Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 сьнежня мінулага году. Яго ўтрымліваюць у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 сьнежня 2021 году. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея зьмясьцілі ў СІЗА. Тэрмін утрыманьня пад вартай у гэтай справе мусіў скончыцца ў траўні.

У чэрвені на сувязь з БАЖ выйшаў былы сукамэрнік зьняволенага журналіста Сацука. Паводле яго, за некалькі дзён да канца тэрміну Сяргею выставілі абвінавачаньні па новых артыкулах КК:

  • 130-м, ч. 2 (распальваньне варожасьці з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў);
  • 426-м, ч. 2 (перавышэньне службовых паўнамоцтваў з карысьлівых ці іншых памкненьняў).

Якіх канкрэтна дзеяньняў рэдактара тычацца абвінавачаньні, невядома.

Сацук раней скардзіўся на стан здароўя. У лютым ягоныя сябры і родныя зьвярталіся ў Сьледчы камітэт, каб журналіста выпусьцілі пад іх асабістае паручальніцтва, але ім адмовілі.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязьнем. На сёньня ў няволі ў Беларусі знаходзяцца 29 прадстаўнікоў мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG