Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для культурных мерапрыемстваў цяпер трэба атрымліваць пасьведчаньне. Што яшчэ памянялася ў Кодэкс аб культуры


Канцэрт Лявона Вольскага ў Менску, люты 2020
Канцэрт Лявона Вольскага ў Менску, люты 2020

Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў Кодэкс аб культуры.

Пра гэта піша «Наша ніва».

Што ў Кодэксе мяняецца?

  • Пераразьмяркоўваюцца паўнамоцтвы паміж Міністэрствам культуры і мясцовымі органамі ўлады ў пытаньнях выкарыстаньня нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў рэгіянальнага значэньня.
  • Уводзіцца абавязак атрымліваць пасьведчаньне на права арганізацыі і правядзеньня культурна-забаўляльнага мерапрыемства ўсімі арганізатарамі, акрамя фізычных асобаў, якія праводзяць мерапрыемства для ўласных патрэбаў і без атрыманьня прыбытку (юбілеі, вясельлі і г. д).
  • Прадугледжваецца сыстэма абавязковага ўключэньня Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў у адпаведны рэестар. Правядзеньне культурных мерапрыемстваў будзе магчымае толькі ўключанымі ў рэестар арганізатарамі.
  • Экскурсійнае абслугоўваньне наведнікаў музэяў дазваляецца толькі работнікам гэтых музэяў.
  • Вызначаецца прыярытэтнае права на набыцьцё культурных каштоўнасьцяў дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў выпадку прыняцьця ўласьнікам рашэньня аб іх адчужэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG