Прэтэнзіі Мін'юста да арганізацыі «Падтрымка сувязяў з габрэйскай дыяспарай «Габрэйскае агенцтва „Сахнут“» зьвязаныя зь нібыта парушэньнем ім заканадаўства «пры ажыцьцяўленьні дзейнасьці», заявіла прэс-сакратар суду Кацярына Бураўцова. Разгляд справы прызначаны на на 28 ліпеня.
Раней ізраільская газэта Jerusalem Post пісала, што расейскія ўлады запатрабавалі ад «Сахнут», які займаецца рэпатрыяцыяй у Ізраіль і дапамогай рэпатрыянтам, спыніць дзейнасьць у краіне.
Выданьню РБК у расейскім прадстаўніцтве «Сахнут» тады сказалі, што не атрымлівалі патрабаваньняў аб неадкладным спыненьні дзейнасьці. Прадстаўніцтва агенцтва працягвае дзейнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам Расеі, заяўлялі там.