Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» зможа лятаць паўз Расею на самалёце мадэлі Boeing 737 MAX, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Першым палёт зьдзейсьніў Boeing 737 MAX авіякампаніі «Белавія» ў кірунку зь Менску ў Тбілісі праз расейскую тэрыторыю.
Самалёт гэтай мадэлі прыбыў у Беларусь у красавіку, ён знаходзіцца ў лізінгу ў амэрыканскай кампаніі Air Lease Corporation. Супраць «Белавія» ўвялі сур’ёзныя санкцыі пасьля прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у траўні 2021 году.
З самалётам мадэлі Boeing 737 MAX зьвязаны скандал, а менавіта гісторыя са спыненьнем іх вытворчасьці. У 2019 годзе вытворца самалётаў перастаў будаваць новыя барты гэтай мадыфікацыі пасьля таго, як два самалёты пацярпелі авіякатастрофы (гаворка пра трагедыі канца 2018-га – пачатку 2019 г.). Адзін лайнэр у кастрычніку 2018 году разьбіўся ў Інданэзіі, тады загінулі 189 чалавек, а другі — у сакавіку бягучага году ў Этыёпіі, у авіякатастрофе загінулі 157 чалавек.
Пасьля гэтага многія краіны, уключаючы Расею, ЗША і дзяржавы Эўразьвязу, прыпынілі эксплюатацыю самалётаў гэтай сэрыі зь меркаваньняў бясьпекі.
Ад праблемаў з ануляваньнем паставак Boeing 737 MAX тады пацярпела і «Белавія»: усяго Беларусь плянавала набыць сем такіх самалётаў. Кіраўніцтва Boeing прызнала, што ў абодвух выпадках меў месца збой у рабоце сыстэмы паляпшэньня манэўранасьці. Праблему зьліквідавалі, і ў траўні 2020 году выпуск такіх самалётаў аднавіўся.