Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей пагражае беларусам, якія ваююць за Ўкраіну


Байцы палку Каліноўскага
Байцы палку Каліноўскага

Адплата для беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне, «будзе немінучай». Пра гэта заявіў журналістам сёньня міністар замежных спраў Уладзімер Макей

Яго відэакамэнтар апублікавала ў сваім тэлеграм-канале агенцтва БелТА.

Макей адзначыў, што ў МЗС паступала інфармацыя аб затрыманьні і гібелі шэрагу беларускіх грамадзянаў, якія ваявалі ва Ўкраіне. Міністар некалькі разоў назваў іх «наймітамі» і нагадаў, што беларускае заканадаўства трактуе найміцтва як крымінальнае злачынства.

— У любым выпадку гэтыя людзі напэўна ведалі, на што ідуць, што яны будуць карацца па адпаведных законах ваеннага часу, ці то ў Беларусі, ці ў тых рэгіёнах, па законах тых утварэньняў, на тэрыторыі якіх яны ваююць. Таму думаю, што яны разумелі, што яны могуць атрымаць па поўнай. Я ня ведаю, як будзе сытуацыя ў далейшым, па меры атрыманьня афіцыйнай інфармацыі будзем думаць, але павінен сказаць, у любым выпадку адплата для такіх людзей будзе немінучай, — сказаў Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG