Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк Каліноўскага абвінаваціў BySol у «расьпілоўваньні грошай». У BySol адказалі


Беларускі полк Каліноўскага, які ваюе ва Ўкраіне, заявіў, што не супрацоўнічае з фондам салідарнасьці BySol і не атрымлівае матэрыяльнай дапамогі ад яго. Заснавальнік фонду Андрэй Стрыжак у адказ запрасіў прадстаўнікоў палка «на адкрытую і сумленную размову».

У прэс-службе палка Каліноўскага заявілі, што не супрацоўнічаюць з BySol і што фонд нібыта выкарыстоўвае фатаздымкі «каліноўцаў» у зборах бязь іх дазволу.

«За ўвесь час правядзеньня такіх збораў полк Каліноўскага не атрымаў ніякай дапамогі ад BySol, акрамя 15 касак», — заявілі ў палку.

У звароце таксама выступілі некалькі беларускіх добраахвотнікаў зь іншых падразьдзяленьняў, у тым ліку камандзір інтэрнацыянальнага батальёна «Тытан» з пазыўным «Янкі», якія заявілі, практычна не атрымлівалі дапамогі ад фонду і «ня хочуць удзельнічаць у расьпілоўваньні грошай, якія ён зьбірае».

«Мы не атрымлівалі дапамогі і не атрымлівалі грошай ад Стрыжака, акрамя Ford Ranger», — сказаў «Янкі».

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак на просьбу СМІ пракамэнтаваць сытуацыю спаслаўся на справаздачу па зборы грошай за першыя 100 дзён вайны, апублікаваную 4 чэрвеня. Зь яе вынікае, што:

  • для батальёна «Тытан» сабралі 15,5 тысяч эўра на машыну Ford Ranger (машына дастаўленая), яшчэ 10,8 тысячы эўра на Mitsubishi Pajero для яго ж (пазначана як «у працэсе дастаўкі») і 645 эўра на двухярусныя ложкі для яго ж («у працэсе дастаўкі»),
  • 8,4 тысячы эўра на Nissan Navara для атраду імя Літвіна (машына дастаўленая) і 2300 эўра на матэрыяльную дапамогу атраду Літвіна, д
  • для палка Каліноўскага, сьцьвярджаецца ў справаздачы, было закуплена 100 турнікетаў, 15 заплечнікаў і 20 шаломаў (у межах збораў на розныя атрады і ініцыятывы),
  • апроч гэтага ў справаздачы ёсьць іншыя графы выдаткаў — на валянтэраў, мэдыкаў, полк «Пагоня».

Пазьней Стрыжак апублікаваў зварот, у якім запрасіў прадстаўнікоў палка Каліноўскага на «адкрытую і шчырую размову» і дадаў, што сам ён «да гэтай размовы гатовы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG