Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра выезд за мяжу


Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць законапраект пра абмежаваньні на выезд за мяжу.

Грышка:

Я хачу ў Літву паехаць,
Вільню я хачу адведаць,
Пахадзіць хачу па Нідзе,
Па Паланзе, Клайпедзе…

Саўка:

Эта мы яшчо пасмотрым –
Будзет выезд лі пазволен?
Новы выезду парадак
Прымуць у парламенце.

Разам:

За мяжу ты
Ці паедзеш –
На мяжы
І зразумееш.
Ці няма цябе ў сьпісах?
Ці дазволіў КГБ?

Саўка:

Я хачу падаць на візу,
Штобы новы целевізар
В Беластоцкам магазіне
Для сям’і сваёй купіць.

Грышка:

Супрацоўнікі сыстэмы
Мецьмуць з выездам праблемы.
Без пячаткі ад начальства
Могуць лёгка не пусьціць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG