«У гутарцы зь лідэркай беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай я пацьвердзіў непахісную падтрымку Эўразьвязам барацьбы беларускага народу за ўласную будучыню і сувэрэнітэт Беларусі, які знаходзіцца пад пагрозай з прычыны саўдзелу Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны», — напісаў Бурэль у Твітэры.
Паводле інфармацыі Офіса Ціханоўскай, ён запэўніў у поўнай падтрымцы з боку ЭЗ у барацьбе Беларусі за свабоду і сувэрэнітэт. Бакі абмеркавалі далейшыя санкцыі і прыцягненьне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці за саўдзел у вайне і рэпрэсіі. Таксама падчас размовы ішла размова аб падтрымцы беларусаў, якія ўцяклі ад перасьледу.