Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскага актывіста Яўгена Батуру перавялі на «Валадарку»


Яўген Батура. 2016
Яўген Батура. 2016

Пра гэта паведаміла ягоная жонка, журналістка Дзіяна Серадзюк.

«Дарагія, Жэня на Валадарцы, сёньня для яго прынялі перадачу. Пішыце яму: 220030, СІЗА-1, Менск, вул. Валадарскага, 2. Батуру Яўгену Анатолевічу. А 31 ліпеня ў яго дзень народзінаў, думаю, ён будзе рады вашым цёплым віншаваньням», — напісала ў фэйсбуку Дзіяна Серадзюк.

Яўгена Батуру затрымалі 29 чэрвеня, раніцай у яго дома правялі ператрус.

Пазьней родным Батуры патэлефанаваў сьледчы і паведаміў, што Яўгена затрымалі і наступныя 10 сутак ён правядзе на Акрэсьціна.

Паводле сьледчага, Батуру затрымалі за падзеі 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG