Гэта вынікае з афіцыйных зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
У 2015 годзе ў Беларусі назіраўся прырост насельніцтва – на 16 тысяч чалавек, у 2016 годзе рост колькасьці насельніцтва, паводле афіцыйных зьвестак, склаў 572 чалавекі. У 2017 годзе насельніцтва краіны скарацілася на 21,3 тысячы чалавек, у 2018-м і 2019 гадах – на 19 тысяч чалавек. У 2020 годзе насельніцтва краіны скарацілася ўжо на 60 тысяч чалавек.
Больш за пятую частку ўсяго насельніцтва знаходзіцца ў Менску. На 1 студзеня 2022 году ў сталіцы пражывала 1 996 553 чалавекі, што на 13,2 тысячы менш, чым на студзень 2021 году (2 009 786).
На пачатак 1991 году ў Беларусі пражывала 10 189 753 чалавекі.