Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул: Паўночная Карэя зрабіла некалькі ракетных стрэлаў


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы зафіксавалі некалькі «сьлядоў» ад меркаваных стрэлаў.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі заявілі ў нядзелю, што выявілі траекторыі стрэлаў, як мяркуецца, зробленых Паўночнай Карэяй з рэактыўных сыстэм залпавага агню (РСЗА).

Аб’яднаны штаб Паўднёвай Карэі абвясьціў, што стрэлы былі выяўленыя пасьля 18:00 і што вайскоўцы ўзмацнілі назіраньне і ўзровень трывогі.

Паўночная Карэя часта праводзіць выпрабавальныя пускі рэактыўных сыстэм залпавага агню падчас вайсковых вучэньняў, а апошнімі гадамі распрацавала і буйнейшыя вэрсіі такіх ракет. Малыя ракеты і снарады лічацца цэнтральным элемэнтам плянаў Паўночнай Карэі для нанясеньня ўдараў па цэлях у Паўднёвай Карэі ў выпадку канфлікту.

Сёлета Паўночная Карэя правяла выпрабавальныя пускі цэлага шэрагу ракет, пачынаючы з самай вялікай міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты (МБР) і заканчваючы малымі БРСД. Усе яны забароненыя рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН, якія наклалі санкцыі на ракетныя распрацоўкі Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG