Укладальнікі кнігі — вядомыя беларускія мовазнаўцы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі акторка і сьпявачка Ганна Хітрык ды актор Павал Харланчук.
У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.
Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.
Музыка — Аня Хітрык.
Папяровая кніга «Чытанка для маленькіх», укладзеная Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім, выйшла ў 2014 годзе.