29 чэрвеня падчас абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю вярнуліся 144 украінскія вайскоўцы. Сярод вызваленых з палону войскаў РФ — 95 абаронцаў «Азоўсталі», у тым ліку 43 вайскоўцы палку «Азоў».
Радыё Свабода ўдалося пагаварыць зь імі падчас візыту кіраўніцтва Запароскай абласной вайсковай адміністрацыі ў лякарню, дзе лечацца некаторыя з вайскоўцаў, якія абаранялі «Азоўсталь».