У Беларусі сацыёлягі вывучалі стаўленьне рэспандэнтаў да вайны, якую вядзе Расея; ва Ўкраіне — стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў і Беларусі.
Тэлефоннае апытаньне 1000 чалавек, якія рэпрэзэнтуюць усё дарослае насельніцтва Беларусі, было праведзенае ў сярэдзіне траўня. Папярэдняе аналягічнае апытаньне праводзілася ў сакавіку.
Адна з галоўных высноваў травеньскага апытаньня — тое, што геапалітычныя перавагі беларусаў практычна не зьмяніліся. У выбары паміж інтэграцыяй з Расеяй і ЭЗ перавага па-ранейшаму на баку РФ, і ў тых жа прапорцыях, што ў сакавіку.
Аранжавая лінія — у саюзе з Расеяй
Сіняя лінія — у Эўразьвязе
Аднак пры гэтым розныя аспэкты расейскай вайны ва Ўкраіне выклікаюць асуджэньне многіх рэспандэнтаў, і падтрымка Расеі ў гэтых пытаньнях зьніжаецца.
Паводле сакавіцкага апытаньня Беларускай аналітычнай майстэрні толькі 11% выказваліся за ўдзел беларускай арміі ў вайне, цяпер гэтая доля зьнізілася, хаця і нязначна.
Гэтак жа нязначна, але таксама зьнізіліся ацэнкі і іншых аспэктаў расейскай палітыкі, зьвязаных з вайной.
Таксама зьнізілася і доля рэспандэнтаў, якія выступаюць за захаваньне сяброўства Беларусі ў Араганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Як і ў сакавіцкім апытаньні — адносная большасьць за пазаблёкавы статус Беларусі.
Як адзначыў прафэсар Вардамацкі, толькі будучыя апытаньні пакажуць, ці паўплывае гэтае пагаршэньне стаўленьня да пэўных аспэктаў расейскай палітыкі на агульнае стаўленьне беларусаў да Расеі, да саюзу Беларусі зь ёй.
На пытаньне, ці зьяўляецца Беларусь саўдзельнікам ваеннага канфлікту ва Ўкраіне, толькі траціна апытаных адказала станоўча.
Паводле кіраўніка дасьледаваньня найбольш распаўсюджаныя матывацыі адмоўнага адказу на гэтае пытаньне: «Якая вайна, ні ў якой вайне мы не ўдзельнічаем» і «Я супраць таго, што робіць беларуская ўлада ў сувязі з вайной, дык чаму беларусы саўдзельнікі?».
Вялікі блёк прэзэнтацыі склалі вынікі супольнага дасьледаваньня Беларускай аналітычнай майстэрні і Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі (КМІС). КМІС і БАМ у канцы траўня правялі ва Ўкраіне рэпрэзэнтатыўнае апытаньне аб стаўленьні ўкраінцаў да беларусаў.
Атрыманыя вынікі шмат у чым супадаюць з папярэднімі дадзенымі ўкраінскіх сацыёлягаў у гэтым пытаньні.
Паводле травеньскага апытаньня КМІС і БАМ, пасьля пачатку шырокамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой дзяржава Беларусь спрыяла Расеі, стаўленьне пераважнай большасьці ўкраінцаў да беларусаў пагоршылася.
На пытаньне, ці зьяўляецца Беларусь саўдзельнікам ваеннага канфлікту ва Ўкраіне, пераважная большасьць украінцаў адказала станоўча.
Дадзеныя гэтага графіку кантрастуюць з адказамі беларусаў на падобнае пытаньне (гл. вышэй).
Але ў выніку ўкраінскае грамадзтва ў стаўленьні да беларусаў аказалася падзеленым амаль напалам.
З параўнаньня папярэдніх графікаў наконт апытаньня ва Ўкраіне вынікае, што ня ўсе ўкраінцы, чыё стаўленьне да беларусаў пагоршылася і хто лічыць, што Беларусь — удзельнік канфлікту, сталі ставіцца да паўночных суседзяў горш.
Цікавыя адказы былі дадзеныя ўкраінцамі на пытаньне, ці лічаць яны сябе і беларусаў адным народам. Ладная частка — лічыць, хаця і меншая, чым доля тых, хто захаваў добрае стаўленьне да беларусаў.
Для параўнаньня — у тым жа апытаньні КМІС і БАМ 11% апытаных украінцаў адказалі, што лічаць украінцаў і расейцаў адным народам.
Вяртаючыся да травеньскага апытаньня ў Беларусі Андрэй Вардамацкі паказаў, як беларусы адказваюць на пытаньне пра адзін народ, прычым як пра сябе, гэтак і пра ўкраінцаў і расейцаў.
Прэзэнтацыя Андрэя Вардамацкага ёсьць на Yutube-канале Прэс-клюбу.