Дзень у гісторыі
1253 — вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны ў сваёй рэзыдэнцыі ў Наваградку, які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.
1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША.
1947 — адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і іншыя.
1957 — адбылася першая сустрэча Джона Ленана і Пола Макартні.
У гэты дзень нарадзіліся
1851 — Янка Лучына, беларускі паэт. Ягоны зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове, каб абысьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк.
1887 — Марк Шагал, беларускі мастак габрэйскага паходжаньня.
1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык.
1907 — Фрыда Калё, мэксыканская мастачка.
1909 — Сяргей Грыцавец, лётчык і двойчы герой Савецкага Саюзу, паходзіў зь вёскі Бароўцы Баранавіцкага раёну. Бюст Грыцаўца доўгі час стаяў у Менску на тым месцы, дзе цяпер помнік Янку Купалу ў Купалаўскім сквэры. Цяпер бюст стаіць у іншым сквэры — на праспэкце Незалежнасьці. Сяргей Грыцавец з 1936 году ваяваў у Гішпаніі, у 1939-м змагаўся на рацэ Халхін-Гол. Там быў падбіты самалёт ягонага сябра, і той на парашуце спусьціўся проста ў лягер праціўніка. Грыцавец хутка пасадзіў сваю машыну на варожай тэрыторыі, падхапіў калегу і ўзьняўся ў паветра.
1937 — Пятро Драчоў, беларускі мастак.
1946 — Джордж Буш-малодшы, 43-ці прэзыдэнт ЗША.
1946 — Сыльвэстар Сталонэ, амэрыканскі актор.
1977 — Максім Мірны, беларускі тэнісіст.
У памяці
1415 — быў спалены Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі.
1893 — памёр францускі пісьменьнік Гі дэ Мапасан.
1962 — памёр амэрыканскі пісьменьнік Уільям Фолкнэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1949 году.