Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсантъ»: Беларусь пачала адгрузку калію праз расейскія парты


У пецярбурскім порце
У пецярбурскім порце

Згодна з інфармацыяй расейскага выданьня, перавалка калію пачалася, але па дэмпінгавых цэнах.

«Коммерсантъ» піша, што «Беларуськалій» заключыў дамову на перавалку 2 млн тон калію да канца 2023 году ў кантэйнэрах зь пецярбурскім апэратарам «Кистоун Лоджистикс» праз два тэрміналы ў Санкт-Пецярбургу і адзін ва Ўладзівастоку.

Таксама крыніцы газэты паведамляюць, што Беларусь у чэрвені адгрузіла 120 тысяч тон калію ў Кітай праз расейскую чыгунку.

Па словах экспэртаў, пастаўкі беларускай кампаніі шкодзяць канкурэнтам, бо «Беларуськалій» дэмпінгуе, прадаючы сваю прадукцыю са зьніжкамі ў 30-50%, каб павялічыць адгрузкі.

Праблемы ў беларускага вытворцы ўгнаеньняў пачаліся пасьля ўключэньня ў санкцыйны сьпіс ЗША і Эўразьвязу. З 1 лютага Літва, празь якую ішла перавалка большай часткі беларускага калію, спыніла транзыт прадукцыі прадпрыемства праз сваю тэрыторыю.

У Менску некалькі разоў заяўлялі аб намеры будаваць у Расеі ўласны порт, але да гэтага часу да канкрэтыкі не даходзіла. Аднак цяпер, як паведамілі крыніцы «Коммерсанта», улады Санкт-Пецярбургу вылучылі «Беларуськалію» зямельны ўчастак у порце Бронка. Патэнцыйна на выдзеленым участку можна пабудаваць тэрмінал магутнасьцю да 15 млн тон. Меркаваны тэрмін будаўніцтва — 3-4 гады, а кошт праекту можа скласьці $600 млн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG