Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень незалежнасьці ЗША


Сьцяг ЗША
Сьцяг ЗША

Гэты дзень у гісторыі

1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Прыняцьцё дэклярацыі аб незалежнасьці ЗША, карціна Джона Трамбула
Прыняцьцё дэклярацыі аб незалежнасьці ЗША, карціна Джона Трамбула

1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.

1950 — у эфір выйшла радыёстанцыя «Свабодная Эўропа».

Першая студыя Радыё "Свабодная Эўропа", Мюнхен, 1950-я гады
Першая студыя Радыё "Свабодная Эўропа", Мюнхен, 1950-я гады

1954 — у Менску адкрылі помнік-абэліск на плошчы Перамогі.

Плошча Перамогі ў Менску
Плошча Перамогі ў Менску

2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек, па абвінавачваньні ва ўчыненьні выбуху ў 2011 годзе быў асуджаны Дзьмітры Канавалаў, які быў расстраляны ў 2012 годзе.

Паранены ў выніку выбуху на Дзень Рэспублікі, 4 ліпеня 2008
Паранены ў выніку выбуху на Дзень Рэспублікі, 4 ліпеня 2008

У гэты дзень нарадзіліся

1807 — Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі, лідэр змаганьня за незалежнасьць і аб’яднаньне краіны (Risorgimento).

Джузэпэ Гарыбальдзі
Джузэпэ Гарыбальдзі

1902 — Мэер Ланскі, ураджэнец Горадні, адзін з самых знакамітых босаў амэрыканскай мафіі.

Мэір Ланскі
Мэір Ланскі

1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1922 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.

У памяці

1826 — Томас Джэфэрсан, амэрыканскі палітычны і грамадзкі дзеяч, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, трэці прэзыдэнт ЗША.

Томас Джэфэрсан, карціна Джылбэрта Сц'юарта
Томас Джэфэрсан, карціна Джылбэрта Сц'юарта

1848- Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў эўрапейскага рамантызму.

1934 — Марыя Складоўская-Кюры, выдатная француская вучоная польскага паходжаньня, фізык і хімік, дасьледніца радыеактыўнасьці, двойчы ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG