Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Турцыя затрымала судна пад сьцягам РФ з украінскім збожжам на борце


Збожжа
Збожжа

Турэцкія мытныя ўлады затрымалі расейскае грузавое судна са збожжам, якое, паводле слоў Украіны, зьяўляецца крадзеным, паведаміў у нядзелю пасол Украіны ў Турцыі.

Украіна раней прасіла Турцыю затрымаць грузавое судна «Жыбэк Жалы» пад расейскім сьцягам: пра гэта паведаміла адна з афіцыйных асоб. Аб тым жа сьведчаць і дакумэнты, зь якімі азнаёмілася агенцтва Reuters.

Рэпартэры агенцтва Reuters бачылі судна «Жыбэк Жалы», якое стаіць на якары прыкладна ў 1 км ад берага і за межамі порта Карасу ў нядзелю, безь відавочных прыкмет руху на борце або іншых судоў паблізу.

«Мы цалкам супрацоўнічаем. Судна зараз стаіць каля ўваходу ў порт, яно было затрымана мытнымі органамі Турцыі», — сказаў амбасадар Украіны ў Турцыі Васіль Боднар у эфіры ўкраінскага нацыянальнага тэлебачаньня.

Боднар сказаў, што лёс судна будзе вырашаны на сустрэчы сьледчых у панядзелак і што Ўкраіна спадзяецца на канфіскацыю збожжа.

У пятніцу прадстаўнік міністэрства замежных спраў Украіны, спасылаючыся на інфармацыю марской адміністрацыі Ўкраіны, паведаміў агенцтву Reuters, што судна «Жыбэк Жалы» пагрузіла першы груз украінскага збожжа вагой каля 4,5 тысяч тон зь Бярдзянска, акупаванага Расеяй порта на поўдні Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG