Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошту» і «Пошту Расеі» выключылі з Асацыяцыі эўрапейскіх паштовых апэратараў


Асацыяцыя эўрапейскіх дзяржаўных паштовых апэратараў PostEurop прыпыніла членскія правы «Белпошты» і «Пошты Расеі».

Рашэньне прынятае ў сувязі з вайной ва Ўкраіне і «ў выніку просьбаў вялікай колькасьці сябраў PostEurop», адзначаецца ў паведамленьні арганізацыі.

«Прымаючы да ўвагі вайну ва Ўкраіне і з-за запыту вялікай колькасьці членаў PostEurop, савет дырэктараў вырашыў неадкладна прыпыніць правы членства „Пошты Расеі“ і „Белпошты“ ў PostEurop», — заявілі ў Асацыяцыі.

Абмежаваньне ўвялі з 23 чэрвеня, яно будзе дзейнічаць да 5 кастрычніка 2022 году. «Сябры PostEurop прымуць рашэньне на Генасамблеі 5 кастрычніка 2022 году аб магчымым пераглядзе прыпыненьня дзейнасьці», — паведамляюць у асацыяцыі.

Пры гэтым Асацыяцыя эўрапейскіх дзяржаўных паштовых апэратараў адзначае, што «рашэньне ніяк не паўплывае на паштовыя паслугі».

PostEurop прадстаўляе 55 паштовых апэратараў (унівэрсальных пастаўшчыкоў паслуг) у 53 краінах і тэрыторыях па ўсёй Эўропе, якія апрацоўваюць 60 мільярдаў адпраўленьняў кожны год. У гэтай галіне занята 2 мільёны чалавек, яна кіруе 258 мільёнамі пунктаў дастаўкі.

Ва «Укрпошце» тлумачаць, што акрамя рэпутацыйных страт такое рашэньне азначае, што «Белпошта» і «Пошта Расеі» губляюць магчымасьць удзельнічаць у абмеркаваньні і стварэньні новых мытных сыстэм, укараненьні новых лягістычных тэхналёгій, рэалізацыі сумесных з поштамі іншых краін праектаў па паскоранай дастаўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG