Пра гэта сьведчаць абноўленыя зьвесткі Белстату па замежным гандлі таварамі.
У студзені–траўні 2022 году таваразварот Беларусі і краінаў ЭЗ склаў 4697,3 млн. даляраў і ўпаў на 25% у параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2021 году.
Экспарт за 5 месяцаў скараціўся на 21% — да 2904,2 млн даляраў, імпарт упаў на 30,8% — да 1793,1 млн даляраў. Сальда ў гандлі з Эўразьвязам для Беларусі склалася станоўчым — 1 млрд 111,1 млн. даляраў.
У той час як гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і ЭЗ скарачаюцца, гандаль з Расеяй дэманструе рост. Па выніках 5 месяцаў 2022 году таваразварот Беларусі і Расеі склаў 16 084,6 млн даляраў (+10,4% да ўзроўню мінулага году).
Таварны экспарт Беларусі вырас на 17,3% — да 7059,3 млн даляраў, імпарт з Расейскай Фэдэрацыі павялічыўся на 5,6% — да 9025,3 млн даляраў. У той жа час сальда ў гандлі з РФ выявілася адмоўным (мінус 1 966,0 млн даляраў).
З партнэрамі па Эўразійскім эканамічным саюзе таваразварот Беларусі склаў 16 530,5 млн. даляраў, сальда таксама адмоўнае — 1 660,1 млн даляраў.