Раней праект гэтых прававых зьменаў, прапанаваны год таму Эўракамісіяй, ужо быў прыняты Эўрапарлямэнтам. Цяпер канчатковыя перамовы па гэтых палажэньнях будуць весьціся Эўрапарлямэнтам з Эўрапейскай радай, якая прадстаўляе ўрады краін ЭЗ. І Эўрапейская рада будзе весьці перамовы на аснове цяпер узгодненага мандата.
Адзін з зацьверджаных мандатаў тычыцца ўзмацненьня жорсткасьці нормаў выкідаў CO2 для новых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў.
У рамках гэтага мандату міністры навакольнага асяродзьдзя ЭЗ пагадзіліся скараціць выкіды CO2 ад новых аўтамабіляў, зарэгістраваных упершыню ў ЭЗ, у сярэднім на 55% да канца гэтага дзесяцігодзьдзя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі 2021 году.
А з 2035 году чакаецца, што сярэдні новы легкавы аўтамабіль і грузавік, якія прадаюцца ў ЭЗ, ня будуць выкідваць CO2. На практыцы гэта азначае забарону на продаж у ЭЗ з 2035 году новых аўтамабіляў з рухавікамі, якія працуюць на бэнзіне, дызелі або аўтагазе. Будуць дазволеныя толькі электрычныя або вадародныя аўтамабілі.