Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоўшчына рыхтуецца да магчымай атакі зь Беларусі


 Ракетны ўдар па Львову, сакавік 2022
Ракетны ўдар па Львову, сакавік 2022

Львоўская вобласьць рыхтуецца да імавернай атакі зь Беларусі, у прыватнасьці ствараюцца дадатковыя абарончыя, а таксама інжынэрныя сеткі.

Наладжваецца ўзаемадзеяньне з Валынскай вобласьцю, якая непасрэдна мяжуе зь беларускай тэрыторыяй, расказаў на брыфінгу першы намесьнік кіраўніка Львоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Андрэй Годык.

Паводле чыноўніка, задача львоўскіх уладаў — быць гатовымі да ўсяго, і гэтая гатоўнасьць ёсьць.

«…Але перш за ўсё трэба быць гатовымі да ўзмацненьня ракетных і авіяцыйных удараў з паўночнага кірунку», — папярэдзіў ён.

  • Войскі РФ раніцай 24 лютага ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю, у прыватнасьці, зь Беларусі. Таксама зь беларускай тэрыторыі ня раз вяліся ракетныя абстрэлы і ляцелі вайсковыя самалёты.
  • 28 чэрвеня Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Гомельскай вобласьці па 16 ліпеня заплянавалі вайсковыя зборы з вайсковабавязанымі і магчымыя правакацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG