Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская запісала зварот да Зяленскага: «Не разьяднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і да ўкраінскіх уладаў.

«Расейскія ракеты зноў ляцяць з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну. І беларусы, як і ўкраінцы, разумеюць, якія два дыктатары стаяць за гэтым. Але гэта не азначае, што мы не адчуваем асабісты боль за Кіеў, Харкаў і Крамянчук...

І народ Украіны, і народ Беларусі мае свае нацыянальныя інтарэсы. І зараз яны супадаюць, бо абодва нашы народы хочуць вярнуць мірнае жыцьцё, пазбавіцца ад расейскай акупацыі і канчаткова перамагчы дыктатуру як зьяву. Нашы народы зараз падтрымліваюць адзін аднаго, і задача палітыкаў — дапамагчы ім у гэтым. Не разьяднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Ўкраіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досьведу і нашага права быць самімі сабой — беларусамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG