Паводле яе словаў, Калыхаева раніцай у аўторак затрымалі службоўцы Расгвардыі і, магчыма, ФСБ. У ягоным офісе таксама быў праведзены ператрус. На думку Ляшэўскай, мэр мог быць затрыманы за адмову супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі.
Паведамленьне аб затрыманьні мэра пацьвердзіў таксама кіраўнік адміністрацыі Херсонскай вобласьці Генадзь Лагута.
Пасьля таго як на пачатку сакавіка расейскія войскі акупавалі Херсон, Калыхаеў застаўся ў горадзе. Нейкі час ён працягваў кіраваць мясцовай адміністрацыяй, якая забясьпечвала жыцьцядзейнасьць гораду, аднак супрацоўнічаць з расейскімі вайскоўцамі адмовіўся.
У канцы красавіка расейскія ўлады прызначылі так званых «кіраўнікоў вайскова-цывільных адміністрацыяў Херсонскай вобласьці і Херсону», а дзейнага мэра пазбавілі якіх-небудзь вагароў кіраваньня.
Таксама сёньня стала вядома пра затрыманьне начальніка аднаго з упраўленьняў гарадзкой рады Энэргадару Запароскай вобласьці. Гэты горад таксама заняты расейскімі войскамі.