Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую праваабаронцу Анісію Казьлюк аштрафавалі і запрасілі на размову ў СБУ


Праваабаронца Анісія Казьлюк
Праваабаронца Анісія Казьлюк

Міграцыйная служба вырашае, ці дазволіць беларусцы далей знаходзіцца ва Ўкраіне.

27 чэрвеня праваабаронцу аштрафавалі на 1700 грыўняў (57 даляраў) за «нелегальнае знаходжаньне ва Ўкраіне». Дакумэнты на працяг віду на жыхарства Анісія Казьлюк зможа падаць толькі пасьля размовы ў СБУ, якая адбудзецца 28 чэрвеня.

24 чэрвеня беларускую праваабаронцу затрымалі ва Ўкраіне. Урэгуляваць сытуацыю з украінскімі ўладамі спрабаваў прадстаўнік офіса Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.

Старшыня Камітэту па правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Дзьмітро Лубянец тады запэўніў, што Анісію ніхто высылаць з Украіны ня будзе, штамп у пашпарт не паставяць, аформяць адміністратыўны пратакол і сымбалічны штраф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG