Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Ляхавічах адхіліў пазоў міліцыянта, які ўпаў на пікеце Ціханоўскага


Уладзімер Казлоўскі
Уладзімер Казлоўскі

Суд Ляхавіцкага раёну спыніў крымінальны перасьлед у дачыненьні да мясцовай жыхаркі Алены Бабко, якую абвінавачвалі ў абразе міліцыянта, «з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці справы».

Пра гэта паведамляе «Берасьцейская вясна».

Алена Бабко пакінула 2 камэнтары пра міліцыянта Ўладзімера Казлоўскага, які ў траўні 2020 году падчас тузаніны на пікеце Ціханоўскай у Горадні паваліўся на зямлю.

Адзін камэнтар жанчына напісала 30 траўня, другі 31 траўня 2020 году.

У сакавіку 2022 году за гэтыя камэнтары да Алены прыйшлі зь ператрусам. Тэлефон, зь якога яна заходзіла ў інтэрнэт, канфіскавалі, далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы за «Абразу прадстаўніка ўлады» (арт.369 КК РБ).

Справа ў судзе разглядалася 3 чэрвеня. Аднак паколькі, паводле суду, дзеяньні абвінавачанай па артыкуле 369 КК адносяцца да тых, якія «не ўяўляюць вялікай грамадзкай небясьпекі», то тэрмін даўнасьці справы (2 гады) да моманту суду скончыўся.

У сувязі з гэтым пазоў Казлоўскага на 2000 рублёў маральнай кампэнсацыі судзьдзя Натальля Буднік адхіліла. Але тэлефон Алены, зь якога тая пісала камэнтары, усё ж такі пастанавіла забраць у даход дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG