Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Брытаніі засьцярог ад спробаў прымусіць Кіеў да «кепскага міру»


Борыс Джонсан (другі справа) падчас візыту ў Кіеў, 17 чэрвеня 2022
Борыс Джонсан (другі справа) падчас візыту ў Кіеў, 17 чэрвеня 2022

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што баіцца ціску на Кіеў з мэтай прымусіць украінскія ўлады пагадзіцца на заключэньне «кепскага міру» з Масквой.

Такі крок, па словах Джонсана, прывёў бы да доўгатэрміновай глябальнай катастрофы. «Занадта шмат краін гавораць пра тое, што гэта эўрапейская вайна, у якой няма неабходнасьці... і таму ціск будзе расьці, каб заахвоціць, магчыма, прымусіць Украіну да кепскага міру», — сказаў кіраўнік брытанскага ўраду журналістам падчас візыту ў сталіцу Руанды Кігалі, куды ён прыбыў для ўдзелу ў саміце Садружнасьці нацый.

Як сказаў Барыс Джонсан, дазволіць прэзыдэнту РФ Уладзіміру Пуціну дабіцца свайго ва Украіне было б праблемай для міжнароднай бясьпекі і прывяло б да доўгатэрміновай эканамічнай катастрофы. «Няма сумневаў, што ў сьвеце назапасілася немалая стомленасьць ад таго, што адбываецца ва Украіне, але я думаю, што яны перамогуць. Гэта іх краіна. Яны змагаюцца за яе адчайна і маюць патрэбу ў належнай падтрымцы», — адзначыў Джонсан, кажучы аб украінцах.

Брытанскі прэмʼер-міністр падкрэсьліў, што цяпер ня час заахвочваць украінцаў згаджацца на кепскі мір, дзеля якога ім прапануецца адмовіцца ад значнай часткі сваіх тэрыторый. Джонсан паўтарыў, што гэта стала б катастрофай і выклікала б новую хвалю эскаляцыі з боку Пуціна ў любы абраны ім момант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG