Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі пісьменьнік і журналіст Эрнэст Ялугін


Эрнэст Ялугін у Будскай сярэдняй школе на сустрэчы з навучэнцамі, 2014 год. Фота з сайту dubrowna.regiony.by
Эрнэст Ялугін у Будскай сярэдняй школе на сустрэчы з навучэнцамі, 2014 год. Фота з сайту dubrowna.regiony.by

Эрнэсту Ялугіну было 85 гадоў. Пра яго сьмерць паведамляюць былы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў і пісьменьнік і грамадзкі актывіст Ільля Копыл.

Эрнэст Ялугін — беларускі празаік, публіцыст, журналіст. Нарадзіўся 19 лістапада 1936 году ў вёсцы Асінаўка Дубровенскага раёну. Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі (1972), сябра Саюза журналістаў Беларусі (1958).

Ён працаваў у крычаўскай, мсьціслаўскай раённых газэтах, салігорскай шматтыражнай газэце «За коммунистический труд», адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газэты «Знамя юности». Пасьля перайшоў у рэдакцыю «Сельской газеты», дзе працаваў разьязным карэспандэнтам газэты (1966–1969).

З 1969 году працаваў карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва». У 1972–1976 гадах — на творчай рабоце. З 1976 году літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, намесьнік галоўнага рэдактара ў часопісе «Нёман». У 1991–1997 гадах — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Наша слова».

Эрнэст Ялугін — аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: Васіля Быкава, Аляксандра Міронава, Адама Мальдзіса, Міколы Улашчыка; дакумэнтальнай аповесьці пра жыцьцё і дзейнасьць Цішкі Гартнага «Без эпітафіі», пра аднаго зь першадрукароў Пятра Мсьціслаўца («Мсьціслаўцаў посах»), сцэнароў дакумэнтальных фільмаў «Мсьціслаў: зьвеньні часу», «Без эпітафіі», зборніка нарысаў «Саленая плянэта».

Пісаў аповесьці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Сьвечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG