Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зымбабвэ разгарэўся карупцыйны скандал у сувязі з закупкай беларускіх пажарных машын


Закупка пажарнай тэхнікі зь Беларусі выклікала скандал у Зымбабвэ. Пагадненьне называюць «сумнеўным», а яго кошт завышаным.

З гэтай нагоды прадстаўнік Міністэрства па справах мясцовага самакіраваньня Зымбабвэ мусіў апраўдвацца ў парлямэнце, піша New Zimbabwe.

Міністэрства па справах мясцовага самакіраваньня абавязала мясцовыя гарадзкія саветы заплаціць за пажарныя машыны, назваўшы кошт кожнага з тэндэраў — 464 тысячы даляраў. Агулам міністэрства хоча набыць 70 пажарных машын на суму 32 мільёны даляраў.

Крытыкі назвалі пагадненьне па закупцы машын «яшчэ адной карупцыйнай зьдзелкай міністра Джулі Моё»: яны лічаць, што кошт тэхнікі значна завышаны, і абвінавачваюць міністра ў спробе абысьці сыстэму публічных таргоў.

Паводле выданьня Zimlive, машыны плянуецца закупіць у беларускай кампаніі, якой валодае Аляксандар Зінгман, ганаровы консул Зымбабвэ ў Беларусі. Аляксандар Зінгман вядзе актыўную бізнэс-дзейнасьць у Афрыцы, займаецца пастаўкамі сельскагаспадарчай і прамысловай тэхнікі. Разам з сынам Віктара Шэймана Сяргеем яго называюць бэнэфіцыярам бізнэсу па здабычы золата ў Зымбабвэ. У мінулым годзе Зінгман перадаў Зымбабвэ супрацьпажарную тэхніку зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG