Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ выкрылі інтэрнэт-плятформы, дзе ўкраінскіх уцекачоў хацелі прадаваць у сэксуальную ці працоўную няволю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваахоўныя органы 14 краін ЭЗ сумесна з Эўраполам выкрылі сетку зламысьнікаў, якія знаходзілі ў сацсетках украінскіх уцекачоў і падманам спрабавалі прадаць іх у працоўнае або сэксуальнае рабства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Эўраполу.

Расьсьледаваньне маніторыла пасты ў інтэрнэце, дзе прапануецца дапамога бежанцам з транспартам, пражываньнем і працай. Праваахоўнікі праводзілі маніторынг сайтаў знаёмстваў і вярбоўкі, а таксама плятформы, якія прапануюць сэксуальныя паслугі. Усяго адсачылі 125 онлайн-плятформаў, выявілі 9 падазраваных у гандлі людзьмі і ідэнтыфікавалі 9 магчымых ахвяр.

Цяпер пачалі 15 новых расьсьледаваньняў, у якіх удзельнічалі 93 афіцэры краін ЭЗ. У Эўраполе адзначаюць, што онлайн-плятформы ўзмацнілі меры па барацьбе са злоўжываньнямі, накіраванымі супраць украінскіх уцекачоў, аднак на іх усё яшчэ распаўсюджваецца значная колькасьць паведамленьняў ад зламысьнікаў. Паведамленьні гэтыя скіраваныя перадусім супраць украінскіх жанчын.

Расьсьледавальнікі выявілі спробы прывабіць ахвяр прапановамі «фатасэсій», абяцаньнямі «сьветлай будучыні», што прыводзіла да сэксуальнага рабства, або варыянтамі пасяленьня за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG