Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя гатовая ваяваць з Расеяй у выпадку нападу, — кіраўнік Мінабароны


Фінскія салдаты бяруць удзел у армейскіх мэханізаваных вучэньнях «Страла 22» у гарнізоне Ніінісала ў Канкаанпаа, Фінляндыя, 4 траўня 2022 году
Фінскія салдаты бяруць удзел у армейскіх мэханізаваных вучэньнях «Страла 22» у гарнізоне Ніінісала ў Канкаанпаа, Фінляндыя, 4 траўня 2022 году

Фінляндыя дзесяцігодзьдзямі рыхтавалася да нападу Расеі і будзе чыніць жорсткі супраціў, калі напад адбудзецца, заявіў камандуючы яе Ўзброенымі сіламі.

Паўночная краіна стварыла значны арсэнал. Але апроч ваеннай тэхнікі, па словах генэрала Тыма Ківінена, вырашальным фактарам зьяўляецца тое, што фіны будуць матываваныя ваяваць.

«Самая важная лінія абароны знаходзіцца паміж нашымі вушамі, што даказвае вайна ва Ўкраіне ў гэты момант», — сказаў Ківінен у інтэрвію Reuters.

Фінляндыя вяла дзьве вайны ў 1940-х гадах супраць свайго ўсходняга суседа, зь якім у яе агульная мяжа працягласьцю 1300 км.


Пасьля Другой сусьветнай вайны краіна была нэўтральная, але цяпер падае заяўку на ўступленьне ў вайсковы альянс NATO, асьцерагаючыся, што Расея можа ўварвацца на яе тэрыторыю, як гэта было ва Ўкраіне 24 лютага.

Фінляндыя падтрымлівае высокі ўзровень ваеннай гатоўнасьці.

«Мы плянамерна разьвівалі нашу вайсковую абарону менавіта для таго віду баявых дзеяньняў, які вядзецца там (ва Ўкраіне), з масаваным прымяненьнем агнявой моцы, бранятэхнікі, а таксама авіяцыі», — сказаў Ківінен.

Краіна з насельніцтвам 5,5 мільёна мае каля 280 000 вайскоўцаў, 870 000 прайшлі падрыхтоўку ў якасьці рэзэрвістаў. Краіна не скасавала вайсковую павіннасьць для мужчын, як гэта зрабілі многія іншыя заходнія краіны пасьля заканчэньня Халоднай вайны.

  • Сёньня канцлер Міністэрства абароны Эстоніі Кусьці Салм у інтэрвію фінскай газэце Iltalehti заявіў, што расейскія вайскоўцы праводзяць вучэньні, падчас якіх імітуюць ракетныя ўдары па эстонскай тэрыторыі. «Расейскія гелікоптэры ўчынілі некалькі парушэньняў мяжы. Гаворка ідзе не пра караблі за пяцьдзясят міляў ад берага ці пра самалёты, а пра гелікоптэры. Гелікоптэр не перасякае мяжу выпадкова», — сказаў Салм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG