Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Нямеччыны аб’явіла аб праграме падтрымкі журналістаў, якія зазналі перасьлед, у тым ліку ў Беларусі


Анналена Бэрбак
Анналена Бэрбак

У рамках праграмы абароны замежных журналістаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, Бэрлін будзе падтрымліваць прадстаўнікоў СМІ, вымушаных праз сваю дзейнасьць пакінуць Беларусь, Украіну, РФ або Афганістан, заявіла Анналена Бэрбак.

Пра гэта паведамляе DW.

«Я цьвёрда перакананая, што свабоднае дэмакратычнае грамадзтва мае патрэбу ў свабодных сродках масавай інфармацыі для таго, каб інфармаваць грамадзян і заклікаць да адказнасьці ўлады і ўрады. Усе мы павінны стварыць умовы для таго, каб журналісты маглі бесьперашкодна працаваць», — заявіла Анналена Бэрбак 20 чэрвеня, у відэазвароце да ўдзельнікаў мэдыяканфэрэнцыі Global Media Forum (GMF) у Боне.

«Аўтарытарныя рэжымы па ўсім сьвеце спрабуюць абмежаваць свабоду слова і свабоду СМІ. Яны закрываюць мэдыякампаніі — як гэта здарылася з Deutsche Welle ў Маскве. Яны распаўсюджваюць дэзынфармацыю, запалохваюць супрацоўнікаў СМІ, перасьледуюць журналістаў і не спыняюцца нават перад іх забойствам», — заявіла яна.

Таксама Бэрбак прызнала, што нават у дзяржавах з дэмакратычным ладам журналісты атрымліваюць пагрозы ў сацыяльных сетках, і гэта недапушчальна.

Бэрбак паведаміла, што ў рамках праграмы абароны і падтрымкі журналістаў, якія знаходзяцца пад пагрозай перасьледу, МЗС Нямеччыны будзе падтрымліваць «сьмелых работнікаў СМІ, якім давялося пакінуць сваю радзіму — Афганістан, Украіну, Расею або Беларусь, таму што яны скарысталіся сваім правам на свабоду выказваньня думак».

У працы двухдзённага Global Media Forum у Боне, прысьвечанага абмеркаваньню будучыні журналістыкі, удзельнічаюць больш за 2000 удзельнікаў са 120 краін.

Упершыню пасьля пандэміі COVID-19 мэдыяфорум, які ладзіць DW, праходзіць не онлайн, а ў звычайным фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG