Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэнецца ў Страсбуры з кіраўнікамі Рады Эўропы, ПАРЭ і асноўнымі групамі Эўрапарлямэнту


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У аўторак дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская распачынае аднадзённы візыт у Страсбур (Францыя). Яна выступіць на пленарным паседжаньні ПАРЭ і сустрэнецца з шэрагам эўрапейскіх палітыкаў.

Ціханоўскую прыме галава Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Тыні Кокс, пасьля чаго яна выступіць на пленарным паседжаньні гэтай арганізацыі. Таксама ў лідэркі беларускай апазыцыі адбудзецца сустрэча з генэральнай сакратаркай Рады Эўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч.

У гэты ж дзень Ціханоўская правядзе перамовы зь міністрам замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста, фінскім палітыкам Кіма Кільюненам, міністаркай замежных спраў Косава Данікай Гервалай і прэм’ер-міністаркай Ісьляндыі Катрын Якабсдоттыр.

Таксама зь Ціханоўскай заплянаваныя сустрэчы з групамі сацыял-дэмакратаў, сацыялістаў і лібэралаў у Эўрапарлямэнце.

У Страсбур Сьвятлана Ціханоўская прыбудзе з Брусэля, дзе адбылася міжнародная канфэрэнцыя Каліноўскага, якую арганізоўваюць Эўрапейскі парлямэнт і Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Ініцыятыва належыць Аньне Фатызе — эўрадэпутатцы і былой міністарцы замежных спраў Польшчы, і Жыгімантасу Павілёнісу — старшыні Форуму Каліноўскага, што ўжо некалькі гадоў адбываецца ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG