Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс прэзыдэнта Ўкраіны: Беларусь у санкцыйным пакеце разам з Расеяй, але актыўнага ўдзелу ў вайне не бярэ


Андрэй Ярмак
Андрэй Ярмак

Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што Ўкраіна будзе ўлічваць і спрабаваць дабіцца кампэнсацыі за страты, атрыманыя ў выніку абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі.

«Безумоўна, Беларусь узяла ўдзел у агрэсіі — менавіта зь яе тэрыторыі стартавалі першыя ракеты, адтуль напалі расейскія войскі. Аднак мы лічым, што беларускі народ не падтрымлівае гэтай ідэі (удзелу ў вайне супраць Украіны. — РС). Безумоўна, яны далі сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў. Але імавернасьць маштабнага ўдзелу ў вайне беларускай арміі не зьяўляецца вельмі высокай менавіта праз настроі народу Беларусі», — сказаў Андрэй Ярмак у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Левы бераг».

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці існуюць мэханізмы прыцягненьня Беларусі да адказнасьці «за фактычны саўдзел у вайне», кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, назваў гэта «вельмі тонкай сытуацыяй».

«Сёньня ў санкцыйным пакеце яны ідуць разам з расейцамі. Безумоўна, пры вызначэньні стратаў і кампэнсацыйных момантаў мы будзем зьвяртаць на гэта ўвагу і выкарыстоўваць. Але таксама стратэгічна важна тое, што Беларусь не бярэ актыўнага ўдзелу ў вайне», — падкрэсьліў Андрэй Ярмак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG