Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лёнданскім аэрапорце арыштавалі падазраванага ў шпіянажы на Расею


Аэрапорт Гатвік у Лёндане
Аэрапорт Гатвік у Лёндане

У лёнданскім аэрапорце Гатвік пры спробе пакінуць Вялікую Брытанію паліцыя арыштавала падазраванага ў шпіянажы на карысьць Расеі. Гэта здарылася яшчэ ў панядзелак, 13 чэрвеня, але вядома пра затрыманьне стала толькі ў сераду, 15 чэрвеня.

Імя падазраванага не паведамляецца, вядома, што гэта мужчына ва ўзросьце крыху больш за 40 гадоў. Яго затрыманьне ў аэрапорце праводзіла контртэрарыстычнае падразьдзяленьне Скотлэнд-Ярду, паведамляе газета The Times. Грамадзянства і род дзейнасьці затрыманага таксама не раскрываюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG