Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Фядута напісаў першы з часоў школы верш па-беларуску


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1231 чалавека. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Фядута рыхтуецца да суду

Паліттэхноляг і доктар філялёгіі Аляксандар Фядута ўжо 14 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Нядаўна яго зь СІЗА КДБ перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага. Ён рыхтуецца да суду.

Жонка Фядуты Марына Шыбко паведаміла, што на «Валадарцы» яе муж «засяліўся ў сваю былую камэру».

«Сустрэў старых знаёмых і пачаў карэктаваць замаўленьне кніг, па згодзе сукамэрнікаў (бо кінуліся вывучаць нямецкую мову). Абмяняліся навінамі, (тэлевізара ў „Амэрыканцы“ не было), — напісала ў фэйсбуку Марына Шыбко, — Працягне працу па Бальзаку (п’еса па „Отцу Горио“), вызначыўся, чым будзе займацца ў калёніі (аб гэтым потым, няхай заедзе). Распавёў, што часта бачыць у сьне Гародню, бабціну хату, табачку і школу, дзе вучыўся і дзе працаваў. І, вядома, Нёман і мост, па якім шпацыраваў».

Таксама Марына Шыбко зазначыла, што Аляксандар напісаў першы з часоў школы верш па-беларуску. Аднак яго жанчына не працытавала, бо, па яе словах, верш «асабісты».

«Вось урывак зь верша, прысьвечаны Караткевічу:

Быў. Есьць. Буду:

Он жил, и в нём идея жила,
И, конечно, не только в нём.
Одного он в этом мире желал

Победы добра над злом.
Он смеялся, не ведая грусть,
В его мире зло оставалось злом,
А добром была Беларусь.

Усім дзякуе за лісты, якія атрымаў у „Амэрыканцы“, усім прывітаньне, напісаў, што ўсім адказаў», — напісала Марына Шыбко.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі Аляксандру Фядуту 12 красавіка ў Маскве. Разам зь Юрыем Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым ён зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 Крымінальнага кодэксу). За кратамі палітвязьня ўтрымліваюць ужо больш за год.

У сярэдзіне сьнежня ў Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасьць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі, таксама ён хварэў на пнэўманію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG