Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску будуць судзіць аўтара «Вікіпэдыі» Марка Бернштэйна


Марк Бернштэйн
Марк Бернштэйн

У судзе Заводзкага раёна Менска 23 чэрвеня пачнуць разглядаць крымінальную справу палітзьняволенага Марка Бернштэйна. Працэс будзе весьці судзьдзя Анастасія Асіпчык.

Бернштэйн — прадпрымальнік і аўтар Вікіпэдыі, нагадвае Вясна. Ён вядомы ва ўсім сьвеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар «Вікіпэдыі». Беларус уваходзіць у сьпіс «топ-50 найлепшых аўтараў сэгмента на расейскай мове».

Агулам за сваю дзейнасьць у Вікіпэдыі Бернштэйн унёс 212 тысяч правак. Шмат пісаў аб Галакосьце, гісторыі СССР, найноўшай гісторыі Беларусі. У сакавіку 2022 году быў сярод тых, хто шмат правіў у артыкуле «Вторжение Росии на Украину».

11 сакавіка яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а ў іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадўкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабаронцы заклікаюць пісаць палітвязьню: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Марк Ізрайлевіч Бернштэйн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG