Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Узброеных сіл Украіны: У рамках праверкі падразьдзяленьні беларускіх войскаў прыводзяць у найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці


Расейска-беларускія вучэньні ў лютым 2022 году, пасьля якіх пачалася вайна. Ілюстрацыйнае фота
Расейска-беларускія вучэньні ў лютым 2022 году, пасьля якіх пачалася вайна. Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі Генэральнага штаба Узброеных сіл Украіны, у рамках праверкі, што праходзіць у Беларусі, войскі прыводзяцца ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.

«На Валынскім і Палескім напрамках падчас праверкі баявой гатоўнасьці Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляецца прывядзеньне падразьдзяленьняў у найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці, — гаворыцца ў зводцы ўкраінскага ваеннага камандаваньня на 18 гадзін 11 чэрвеня. — Адпрацоўваюцца практычныя дзеяньні па прыёме ваеннаабавязаных, праводзіцца зьняцьце з захоўваньня ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі».

Як паведамлялася, 4 траўня ў беларускіх войсках пачалася праверка сіл рэагаваньня, а 7 чэрвеня — заняткі па баявой гатоўнасьці, у рамках якіх, паводле інфармацыі Міністэрства абароны, адпрацоўваецца «перавод з мірнага на ваенны час».

Праверка і заняткі праводзяцца на фоне вайны супраць Украіны, якую Расея пачала 24 лютага. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя краіны з пачатку ўварваньня актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG