Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ўлады: Беларускага чыноўніка прызначылі кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі ў Харкаўскай вобласьці


Здымак з акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі Харкаўскай вобласьці, 30 траўня 2022
Здымак з акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі Харкаўскай вобласьці, 30 траўня 2022

Аднак у паведамленьні гаворыцца пра чалавека, які мае з чыноўнікам розныя імёны па бацьку.

У афіцыйным Тэлеграм-канале паселішча Баравая Харкаўскай вобласьці Ўкраіны паведамілі, што пасьля акупацыі паселішча расейскімі войскамі кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі прызначылі Андрэя Сямашку.

«Андрэй Віктаравіч Сямашка, паводле апэратыўных зьвестак, раней быў намесьнікам старшыні, кіраўніком справамі Баранавіцкага выканкаму Берасьцейскай вобласьці Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.

На сайце Баранавіцкага гарвыканкаму дзейным кіраўніком справамі пазначаны Андрэй Міхайлавіч Сямашка. Датэлефанавацца да Баранавіцкага гарвыканкаму па камэнтар пакуль не атрымалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG