Летась палітзьняволеную актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калёніі. На волю яна павінна была выйсьці сёлета ў верасьні.
Аднак 7 красавіка суд у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі асудзіў Паліну дадаткова на 1 год зьняволеньня. У лютым яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Крупадзёраў.
Паліна паспрабавала аспрэчыць гэты вырак у Гомельскім абласным судзе, але рашэньне суду першай інстанцыі засталося бязь зьменаў, паведамляе «Белсат».