«Андрэй быў асуджаны па недарэчных абвінавачаньнях у закрытым судовым працэсе, які скончыўся за некалькі гадзін. Паказальна, што абвінавачаньні супраць яго зьявіліся толькі ў канцы траўня, больш як праз паўгода пасьля таго, як ён быў арыштаваны. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Андрэя», — сказаў Джэймі Флай.
Па інфармацыі, атрыманай ад сваякоў Андрэя, яму прысудзілі 6 гадоў пазбаўленьня волі: ён прызнаны вінаватым у кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем, і на падставе ч. 1 арт. 361-1 яму прызначана 6 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
- Свабода намагаецца атрымаць пацьверджаньне гэтай інфармацыі. Магілёўскі абласны суд пакуль не даступны для камэнтароў, ягоныя тэлефоны не адказваюць.
- Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму акалічнасьці справы невядомыя.
- Кантэнт Радыё Свабода ўлады прызналі «экстрэмісцкім», а само Радыё Свабода — «экстрэмісцкім фармаваньнем» ужо пасьля затрыманьня Андрэя, якое адбылося 25 лістапада 2021 году.