Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 141 год з дня нараджэньня Івана Луцкевіча


Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч

Падзеі 9 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

9 чэрвеня 1881 году нарадзіўся Іван Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, публіцыст, археоляг, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, брат Антона Луцкевіча.

Таксама ў гэты дзень

1661 — Магілёву нададзены герб.

1815 — завяршыўся Венскі кангрэс, які вызначыў новы эўрапейскі парадак пасьля напалеонаўскіх войнаў.

1898 — Вялікая Брытанія атрымала ад Кітаю тэрыторыю Ганконгу ў арэнду на 99 гадоў.

1919 — на зьезьдзе беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Горадзеншчыны пацьверджаная вернасьць ідэалам незалежнай Беларусі, выказаны поўны давер ураду БНР, створаная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны.

1929 — у Горадні пачаўся так званы «працэс 75-і» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1955 — у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава.

1960 — заснаваны Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Беларусі.

2019 — у Казахстане прайшлі пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Касым-Жамарт Такаеў.

Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

У гэты дзень нарадзіліся

1672 Пётар I, цар маскоўскі, першы імпэратар Расейскай імпэрыі.

1868Уладзіслаў Вярыга, беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст.

1895Ігнат Дварчанін, беларускі літаратуразнаўца, паэт, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Арыштаваны ў 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру», расстраляны ў 1937 годзе, рэабілітаваны ў 1956-м.

Ігнат Дварчанін
Ігнат Дварчанін

1910 Віктар Воўчак, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак аблвыканкаму, Літаратурны музэй Янкі Купалы, жылы дом па вул. К.Маркса. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».

1919Ісаак Баляслаўскі, беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар, чэмпіён сьвету і Эўропы ў камандным першынстве.

1958Алесь Камоцкі, беларускі паэт і бард.

Алесь Камоцкі
Алесь Камоцкі

У памяці

1870Чарльз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік, журналіст.

Чарльз Дыкенс, партрэт
Чарльз Дыкенс, партрэт

1863Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня, павешаны ў Вільні на Лукіскім пляцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG