Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына перайменавалася ў замежных мовах з Turkey на Türkiye


ААН ухваліла запыт Турэччыны аб зьмене напісаньня назвы краіны на замежных мовах на Türkiye.

Пра гэта паведамляе рэсурс Anadolu са спасылкай на прэс-сакратара генэральнага сакратара ААН Стэфана Дзюжарыка.

Паводле яго слоў, генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш атрымаў апавяшчэньне кіраўніка МЗС Турцыі аб перайменаваньні, і зьмена назвы дзяржавы ўступае ў сілу з моманту атрыманьня гэтага ліста.

Днём раней кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу паведаміў, што Анкара падала афіцыйны запыт у ААН, каб зьмяніць напісаньне назвы краіны на замежных мовах. Чавушоглу патлумачыў, што такое рашэньне «прынята ў рамках крокаў Анкары, накіраваных на павышэньне прэстыжу краіны на міжнароднай арэне».

У ангельскай мове слова turkey азначае індыка/індычку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG