Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Малдовы прыняў закон, які забараняе рэтрансьляцыю інфармацыйных і палітычных праграм з Расеі


Першы канал, Расея
Першы канал, Расея

Парлямэнт Малдовы ў канчатковым чытаньні прыняў законапраект, які забараняе рэтрансьляцыю праграм з краін, якія не ратыфікавалі Эўрапейскай канвэнцыі аб трансмежнай тэлевізііі, паведамляе мясцовае выданьне NewsMaker. Дзеяньне гэтага закону закране і праграмы расейскіх тэлеканалаў.

Дэпутат ад кіроўнай Партыі дзеяньня і салідарнасьці Раду Марыян удакладніў, што забарона ўводзіцца на рэтрансьляцыю тэлевізійных і радыёпраграм інфармацыйнага, інфармацыйна-аналітычнага, ваеннага і палітычнага зьместу.

У прыватнасьці, забараняюцца перадачы, якія зьмяшчаюць дэзынфармацыю, прапаганду ваеннай агрэсіі, экстрэмісцкага або тэрарыстычнага зьместу, а таксама лжывай інфармацыі, якая нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы краіны.

Выключэньні будуць зроблены для рэтрансьляцыі фільмаў, музыкі і забаўляльных праграм, якія ня маюць мілітарысцкага падтэксту.

Парушэньне закону будзе карацца штрафам да 100 тысяч леяў (больш за $5 200), прадугледжана і часовае прыпыненьне ліцэнзіі на вяшчаньне.

Па дадзеных NewsMaker, пры гэтым з законапраекту прыбралі палажэньні, якія выклікалі найбольшую крытыку, у прыватнасьці норму аб наданьні Службы інфармацыі і бясьпекі Малдовы паўнамоцтвамі блякаваць сайты, якія распаўсюджваюць дэзынфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG