Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік страйку на «Нафтане» скончыў жыцьцё самагубствам. За тыдзень да гэтага яго затрымлівалі сілавікі


Страйк на «Нафтане», 2020 год.
Страйк на «Нафтане», 2020 год.

30 траўня пайшоў з жыцьця Ўладзімер Крысёнак, апэратар 6-га разраду вытворчасьці № 3 ААТ «Нафтан». Яго знайшлі дома павешаным.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Уладзімер далучыўся да агульнанацыянальнага страйку ўвосень 2020 году. Ён быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу супрацоўнікаў «Нафтан» у 2021 годзе.

24 траўня Уладзімера затрымалі прадстаўнікі сілавых структур (меркавана, ГУБАЗіКу) і праз 72 гадзіны выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Як мяркуюць знаёмыя Ўладзімера, прычынай затрыманьня магла паслужыць актывізацыя розных сілавых структураў пасьля нядаўняй публікацыі ў СМІ відэа, на якім відаць прыкры тэхнічны стан устаноўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімер. Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зьняволеньня.

Сёньня Ўладзімера пахавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG